Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывае часам нам самотна

Бывае часам нам самотна…
Вось так губляецца настрой.
Крадцзецца ў думкі адзінота
І навявае неспакой.

І сэрца раптам ужо не б’ецца,
А толькі ціхі, слабы стогн…
Унутры цябе кудысьці рвецца,
Але нячутны, слабы ён.

Сябе самога ты губляеш,
Калі апошні чуцен гук.
Калі ў бяспамецтва трапляеш,
Дзе больш няма пакут і мук.

Дзе ўсё аднолькава, маркотна,
Дзе ўсё без болю, паражэнняў…
Дзе ў думках толькі адзінота,
Няма ніякіх захапленняў.

Бывае часам нам самотна,
Вось так губляецца настрой,
Вось так ціхенька й неахвотна,
Ты парушаеш свой спакой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бывае часам нам самотна - Аляксандра Фагот