Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віагра

Маруся, можа ты параду
Якую добрую дасі?
Дзе мне знайсці для мужа раду,
Каго спытаць, куды пайсці?

Ляжыць нібы тое палена
І свішча ў нос на ўсе лады.
Узяўся хоць бы за калена
І то б лягчэй было тады.

Сяброўка, вылячым “калеку”,
Тут невялікі жах такі.
Ты толькі сходзіш у аптэку
Віагру там яму купі.

Давай па норме тыя лекі,
Не будзе спаць муж уначы.
Глядзі вось толькі для бяспекі
Таблетак не перабаршчы.

Здаецца, муж зусім не слабы,
Бадай не надарве свой пуп.
І жменю цэлую віагры
Я боўтнула цішком у суп.

Гатуй і мый – і ўсё задарма,
Настаў, галубчык, гэты час.
Усе жыццё прапала марна,
Цяпер разлічышся за раз.

Мікола вечар быў са мною
І ноч усю мяне кахаў.
Хацела я і раніцою,
А ён, зараза, дуба даў.

Цяпер жыву адна, малюся
Напэўна, век яго такі.
Жанкі! А мо перавяліся
На гэтым свеце мужыкі?!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Віагра - Антаніна Рыбалка