Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аб’ява

Перакупшчыкі-старызнікі,
Аддаю свае гады –
Задарма, з адзінай рызыкай:
Зноў бы вырвацца туды,
Дзе ні рыфмаў, ні паседжанняў,
Дзе ні рыфаў, ні віроў,
Ні вымоў, ні папярэджанняў,
Ні прамоў на “будзь здароў!”,
Дзе суседкаю-сквалыгаю
Не спайманы ў агурках,
Па аблоках, як па выгане,
Ходзіць хлопчык на руках…
Так наступаюць гарады
З жалезным подыхам і віскам:
Стаяць здзічэлыя сады
На Ляхаўцы, у цэнтры Мінска.
Іх зацвітання па вясне
Даўно ніхто не выглядае.
Стаіць – мелодыяй Маснэ –
Бярозак пара маладая.
Ці закаханы пасадзіў,
Ці хто вяселле так адзначыў,
Ці хто двайнятак нарадзіў…
Цяпер тут выгулак сабачы –
Пустыр між дымных камяніц,
Дзе робіць лукавіну Свіслач…
Вынюхвае па сёння шпіц
Падскварак дух, што тут завіснуў.
I ўспамінаюць снегіры
Расказ дзядоў чырванагрудых,
Як іх кармілі на двары, –
Успамінаюць, нібы цуда…
А лукавіну, як пятлю
Пад’ёмны кран ужо гайдае…
Я вас не ўцешу, хоць люблю,
Бярозак пара маладая…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аб’ява - Васіль Зуёнак