Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Яшчэ магчымасці не згублены сканчальна

Яшчэ магчымасці не згублены сканчальна
Абачыць вобраза твайго змутнелую натхнёнасць.
Абоеведама ўсё й далёка хай не ідэальна,
І паэтычна не гучыць лексічная збяднёнасць.
Апошняя хвіліна брыняе ў сівае стагоддзе.
У Леце запаёна захлынаецца мінулае “цяпер”.
Ці не дазволена праіснаваць у асяроддзі
Тваіх скамечаных брашурак і папер?
Цяпер – пачуцця невыказнага спазненне…
Змарыўся вецер валасы пшанічныя гартаць.
Вачэй тваіх адвечнае стамлёнае імкненне,
Што назаўсёды некаму даводзіцца аддаць.
Прабач, я ў маруднасці штодзённай
Не раздзяліла гэты скарб свайго жыцця.
Я застануся пры табе, ды толькі зданню плённай –
Шаптаць разгубленыя словы да канца, да забыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яшчэ магчымасці не згублены сканчальна - Дар'я Дзьячкова