Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай рака нясе

Хай рака нясе
яшчэ многа крыг
І блішчаць свінцом
ноччу лужы,
Як ля вогнішча,
ля вачэй тваіх
Я пагрэюся
пасля сцюжы.

Я стаміўся так
без твайго цяпла
І замерз саўсім
без пяшчоты.
На календары
ўсё зіма была
І сцюдзёнымі
былі воды.

Адагрэюся
ля агню вачэй
Да кахання зноўку
вярнуся.
Хай міне вось так
міліён начэй –
Я нічога ўжо
не баюся.

(Акрамя растання…)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хай рака нясе - Ігар Пракаповіч