Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Доля салдата

З народнага

-Дзе, дачушка, была, дзе хадзіла?
Я ж усе вочы за ноч праслязіла.
-Мамко мая, не крычы, не трывожся –
Маладзік мне свяціў уначы.
Сцежку мне асвятляў па калоссі.

Там, за рэчкаю, клён малады
Абдымаў мяне горача, шчыра.
Там птушкаю сэрца маё
Адляцела на ночаньку ў вырай.

Не замерзла я, не настыла.
Клён мяне саграваў, цалаваў.
Зорка шчасця нам ночкай свяціла.
Мы разам у шчасці былі,
Здавалася, цэлую вечнасць.
Колькі часу зямнога прайшло –
Для нас то была недарэчнасць.

Так бярозка адна
Сваёй маці старой спавядала
Пра шчасце сваё,
Што гэтаю ночкай спазнала.

А клён малады
Плакаў няўцешна за рэчкай…
Не бачыць ім болей кахання.
Ведаў лёс ён свой – злы, недарэчны:
Ссякуць дрывасекі яго на світанні.
2006

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Доля салдата - Ніна Аксёнчык