Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Доля

Я іду па асоту, каменні,
Ногі збіваючы ў кроў.
Ды трымаюць маё цярпенне
Замовы сівых вякоў.

Замовы ад духу злога,
Што як чорны крумкач ці ноч,
Над душой маёй ладзіць змовы.
П’е нектар з маіх ясных воч.

У абдымкі ка мне кідаецца.
Ці пераследуе, як насланнё.
І гадзюкамі упіваецца
У збалелае сэрца маё.

Але ёсць на гадзюк-злыдухаў
Мае святыя вужы.
І нібы карлікі ці рапухі,
Адступаюць у прорву віжы.

Я ж далей іду па каменні.
Па смерці сваёй хаджу.
І на зло ёй з паганскім маленнем
На каменнях я кветкі саджу.

Каб яны праз вякі, бясконца
Раслі між усіх цямнот –
Як святло ад Ярылы-сонца.
І грэлі мой бедны народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Доля - Ніна Аксёнчык