Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўсёды з любоўю

З маленства нас любяць жанчыны,
Перш – хлопчыкаў, потым мужчынаў,
Спачатку – маці і сёстры,
Потым – сяброўкі,
Пасля – каханкі,
З вечара да ранку,
А потым – жонкі.
За імі ўдагонкі-
Нашы дочкі-дзеткі,
Кахання кветкі.
А пасля, як дзяўчо падрастае,
Большае тых, каго яна кахае:
Спярша – маму і тату,
Потым – сястру і брата.
Пасля хлапчука-суседа,
Далей аднакласніка-непаседу,
Затым – студэнта,
А ў рэшце – мужа.
Потым сваіх дзетак любіць дужа,
А далей – унукаў…
Жыццё такая, вось, штука:
Яно ідзе з любоўю жанчын
Да нас, такіх разнастайных,
Парою – няскладных, мужчын.
А ў кожнай жанчыны
Любімы мужчына – свой.
І ўсялякі мужчына аддасць увесь свет
Толькі ёй, сваей, адной…
І жывуць жанчыны на радасць мужам,
Дзецям і ўнукам. Усім нам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўсёды з любоўю - Пётр Шакола