Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карацелькі

У марах пра адпачынак.

-Эх, як я правёў бы лета,
Каб не стала раптам інтэрнета!..
*

Толькі наш мужык можа…

У сябра грошай заняць,
Каб іх разам прапіць.
Пасля тыя грошы аддаць,
Каб зноўку, яшчэ раз, прапіць.
*

Рашайся хутчэй!

-Гатоў ты ёй пра каханне сказаць?
-Не, ў яе ёсць хлопец – трба пачакаць.
-Ну. ну… Толькі потым не здзіўляйся цуду:
У яе і дзеці будуць!
*

Хутка вяселле.

-Вяселле будзе, глядзі:
Вось – паказала УЗІ!
*

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Карацелькі - Пётр Шакола