Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля мора

Ля мора, ля Чорнага мора
Спаткаўся, каханне, з табою.
Мяне захапляла ты моцна,
Ня трэба дзяўчыны другой.

Каханне маё ўзмацнялась:
Усё болей і болей любіў.
І розум, і голас губляў я,
І зрок я нарэшце згубіў.

Жыццё сваё сумнае вельмі
Не мог уявіць без цябе,
З табою заўсёды, паўсюдна,
А ты ўвесь час без мяне.

Як цяжка сказаць пару словаў:
– Каханне, кахаю цябе!
Як цяжка мне вытрымаць гора,
Што ты ўвесь час без мяне…

Ужо трэці дзень адпачынку
І шум мора вабіў мне лёс,
Бо для цябе я адзінка,
У цябе такіх шмат яшчэ ёсць.

Здаецца, што болей не зможам
Спаткацца з табою ніколі.
Каханнем к табе разгарацца
Я буду ўсё болей і болей…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ля мора - Зміцер Белуш