Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мора

Мора

Я прачынаюся ў халодным ложку,
У бялізне колеру мора.
І хвалі яго гайдаюць паверхню.

У абдымках роднай пустэчы – …цёпла.
Але толькі таму, што на мне зімовая коўдра.
І зараз мне не ўцекчы.

Балансуючы акрабатычна між
Рэальнасцю і сном
Я чую, што няма паветра для нас двох.

І запозна мяняць каардынаты
Ў стасунках, што нагадваюць краты.
Хіба варта пакінуць мора,
А ў ім частку мяне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мора - Яніна Асіпцова