Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Хібы злосці

Як шмат ў жыцці ёсць прыгажосці,
Якой мы не заўважаем
Калі пачуцці ціхай злосці
У нас ў душы пераважаюць.

Не варта памятаць благое,
Не варта крыўды берагчы.
Ўсё наша кепскае былое
Павінна назаўжды сысці.

Каб нам пайсці далей наперад
І сваё шчасце дасягнуць
Павінна ў лепшае быць вера
І ў людскую дабрыню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хібы злосці - Зміцер Аўчыннікаў