Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я не зайздрошчу тым, хто мае

Я не зайздрошчу тым, хто мае.
А тым – хто лепшае раздаў.
Душы пачуццяў не стрымаеш,
Як не стрымаеш росту траў.

…З кляймом замежнага хлудзіны…
…Пасады, званні і чыны…
Заўчасна нас адгарадзілі
I заружовілі нам сны.

I аддаліўшыся шукаем
Сярод начэй сябе саміх.
Дарэмна з сумам адкрываем
Свой прыхаваны патайнік.

Ha месцы ўсё і нават – болей…
Ды менш і менш чамусьці нас.
Зямную цягу век адолеў,
Людзей не зблізіўшы якраз.

I ўсё ж жыве святая вера,
Што як бы шлях не быў круты,
Імкненне вечнае наперад
He спапяляе дабраты.

He спапяліць і не заглушыць
Высокай еднасці душы,
Што вучыць нас, як болем мучыць,
На кожным новым рубяжы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я не зайздрошчу тым, хто мае - Леанiд Галубовiч