Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я з губ тваіх любові п’ю атруту

Я з губ тваіх любові п’ю атруту-
І цноты шаўкавістая мяжа
Паволі тлее, нібы губка труту,
Пакуль душы даможацца душа…
Цячэ спакусны мёд гаркавай плоці
Скрозь соты ацяжэлыя грудзей,
І цела тваё ў кожным павароце,
Як цеціва нацятае гудзе…
Душа перакладае шэпт шалёны
Душы – і намагаюцца наноў
Высокіх рук заплеценыя кроны
Высмоктваць сок з глыбокіх каранёў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я з губ тваіх любові п’ю атруту - Леанiд Галубовiч