Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На тваіх грудзях

Адпачыць на грудзях тваіх
Я няспынна мару і бачу,
Як сядзім мы побач удваіх
Не адчуўшы ні ў чым нястачу.

Чула туліш да сэрца мяне
І пяшчотныя дарыш абдымкі.
Як спакойна мне быць ля цябе!
Усё аддам за такія хвілінкі.

Я дыханне сваё затаю,
Прытулюся мацней усім целам
Да цябе і скажу, што люблю
І адчую ў душы сваёй неба.

Сэрца з сілаю б’ецца тваё,
Мне аддаць сябе хоча без рэшты…
Я ў далонях схаваю яго
І скажу яму тайнае нешта…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На тваіх грудзях - Інэса Дэмбская