Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Расправа

Хістаецца бяроза ў двары,
Выкручвае галіны-рукі вецер,
Гне тонкі стан да самае травы.
За што такая кара ёй на свеце?

У нямым дакоры чую крык душы,
У шораху лістоты – боль і скаргу.
Пакінь яе ў спакоі, не душы,
Дай адпачыць нябозе хоць да ранку.

Ці мала для цябе прастору ёсць?
Гуляй сабе ў стэпах і пустынях.
Ты караблям у штыль жаданы госць,
Ляці хутчэй туды на дужых крылах.

Не чуе… . Ці не не хоча ён пачуць?
Не пакідае жорсткую расправу.
Ну чым ліхое сэрца закрануць,
Каб змыць з яго знішчальную атраву?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Расправа - Людміла Цітко