Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляці

Ляці да зор
разам з цёплым ветрам,
Да той свабоды, якая мае быць,
Хай разальецца неба моцным смехам,
І хай агонь надзеі ў вачах тваіх гарыць.

Ляці да радасці і да ўсяго такога,
Што сэрца шчасцем напоўніла б табе,
Але заўсёды памятай пра Бога,
У сваёй
штодзённай барацьбе.

Ляці да ласкі, ляці да захаплення,
Знайдзі сваю радзімую душу,
Я за цябе малюся на каленах,
Маліцца буду
пакуль яшчэ жыву!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ляці - Алесь Лянок