Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларускі санет

Адзін мой сябра – у Амерыцы хвалёнай,
другі – у Польшчы. Там у кожнага – свой рай.
А я, цюхцяй, – у Беларусі, улюблёны
ў сваю старонку – ненаглядны родны край.

Куды мне бегчы? Я – любві сваёй прыгонны.
Але душу не развярэджвае раздрай,
бо толькі ў нас усе жанчыначкі – мадонны.
Адна ўсміхнецца – на паўсвета сонцаграй.

А дзе яшчэ увосень гэтак ззяюць клёны?
І дзе так сэрца грэе весняя пара?
А далягляды пад шатром нябёс бяздонных?
А спеў салоўкі і світальная зара?..

О, цудны Божа! Каб Ты мне яшчэ дазволіў
гадкоў да ста ў такой “памучыцца” “няволі.”

11.10.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларускі санет - Lazzaro