Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Запаветны мой край беларускі

Запаветны мой край Беларускі,
Добры дзень, я ізноу-ку з табой,
Як да цёплай бацькоўскай калыскі
Прытулюся да пожні шчакой.

-Я вярнулася,- жытняе поле,
-Я вярнулася,- крыкну вятрам.
Я зноў дома, якое раздолле,
Прывітанне лясам і лугам!

Птушкай вольнай ляцела сюды я,
Каб сустрэца з табою, Зямля,
Што варожыць лагодасцю слова
Сэрцу шэпча:” Мая, ты, мая”.

Я твая, мая слаўная Маці,
Я твая назаўжды, вершакі
Мае тут і, як прызба пры хаце,
Неразлучна з табой навякі.

Толькі гэтай Зямлёй ганаруся,
Толькі тут я знахожу спакой,
Нарадзілася я ў Беларусі
І спачну толькі тут я, з табой.

Запаветны мой край Беларускі,
У святочна-ўрачыстай журбе
Ля бацькоўскай утульнай калыскі
Прысягаю на вернасць табе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Запаветны мой край беларускі - Наталля Хмялеўская