Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой родны край

Мой родны край з жытнёвым полем,
З рачулкай, поўнаю вады,
І з песняй-птушкаю на волі,
Я зноў вяртаюся сюды.
Ах! Як прыгожа ўсё навокал:
Усё жыве, усё расце.
А ля бацькоўскіх родных вокан
Чаромха белая цвіце.
Люблю на досвітку прачнуцца,
Каб паглядзець на сонца ўсход,
Каб з галавою акунуцца
У новы дзень падзей-прыгод.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мой родны край - Кацярына Самусенка