Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грыфельныя дошкі

Мы іх насілі ў торбачках белых
Разам з антонаўкамі і гарохам.
Навука грыфелем ціха скрыпела
I рыхтавала нас у дарогу.

Пісалі словы, пісалі лічбы,
Сціралі з дошак, але не з сэрцаў.
I мы ўжо зналі, якім Ільіч быў,
Што з намі будзе ён аж да смерці.

Ад гэтых дошак няма і следу…
Не, след застаўся, глыбокі, вечны,
I слова “Ленін” ляціць над светам.
I герб савецкі – пад Шляхам Млечным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Грыфельныя дошкі - Пiмен Панчанка