Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У памяць запрасіла год далёкі

У памяць запрасіла год далёкі,
Той майскі дзень…(Я так вясну люблю!)
Як погляд твой – блакітны і глыбокі –
Заставіў сэрца падаць на зямлю.

Твой бляск вачэй і ўзлёт чарнявых веяў,
Спляценне шчырых, сарамлівых слоў-
Мне успамін вярнуў, слязу навеяў.
Як мала трэба… І шчаслівы зноў…

У памяць я вяртаю дзень далёкі
Чвэрць веку ўжо. Як хутка дні ляцяць!
А погляд твой – блакітны і глыбокі-
Зрывае сэрца долу – не ўтрымаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У памяць запрасіла год далёкі - Таццяна Цвірка