Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Памяць, яна жывая

Памяць, яна жывая,
гойсае пад рукою,
памяць, яна як паля,
убітая ў дно супакою –
пнецца, дрэмле і енчыць,
жыгае, не астывае,
ярка ў далонях свечкай –
памяць, яна такая.

Выключыць бы, не ведаць,
што засталося дзесьці,
ды немагчыма гэта,
як адчуваць неадзетастць
думак суцэльнай плыні
жыцця, бурлівага ўсюды,
і пригвазданага венай
сэрца…
Вось так вось, людзі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Памяць, яна жывая - Ігар Белкін