Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Незапатрабаваная памяць

Манюшка, Кастюшка, ды хасідскі рабін –
Не патрэбны вы зараз сярод нашых асін.
Беларусь або Польшча, ці Іудэя ваш край –
Не паведае плошча, ані модны клуб “Грай”.
Вышываначных строяў не насілі, на жаль,
Вы і вашыя дзеды ў касцёл ці на баль,
У сінагогу, на рынак ды яшчэ шмат куды,
І не ведалі cуму ці кручыны-бяды.
Вашы косткі ў глебе ды жнівом прараслі,
А пра вас пазабылі… ці наогул былі?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Незапатрабаваная памяць - Раман Цымбераў