Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цікавілась лэдзі

Цікавілась лэдзі:
А ён куды едзе,
Ў якую бэрлогу такую
Мядзьведзем?
Або нат і ў схрон, ебанат,
На шмат дзён у аблогу?
Яго сэрца-шпіён, бо здавён
Як заклён ці праклён у дарогу,
Разсакрэчанай спіць
Дамавінай з нябожчыкам.
Печывам, глінай і цінай ляжыць
Яно ў багне каб жыць.
Яно прагне і хоча знявечанай
Гільяцінай у ночы
Дзеля дрэваў і кочак душы
Палясоўшчыкам быць.
Ў імжы там бамжы гастралююць
З каралевай тусоўшчыкам-дожджыкам.
Або можа ў жыцці
І ісці цераз плыні
Налева ці ў права тапельцам,
Індзейцам апошнім, не варта?
Толькі сэрца-канава як Спарта загіне
Калі ўзяць і забыць, не наліць ім вадзічкі,
Ў тыя кветкі.
На шчацэ панятыя-нажы, толькі пожні-лясы
Як сурветкі, і праталіны ад цыгарэткі.
А ранеткі як дзічкі
Атэістке кахання на смак,
Шлях не блізкі, як віскі,
Маё сэрца мядзведзь, ці вядзьмак, ваўкалак,
Ці ірыскі?
Цікавілась лэдзі:
Куды ён паедзе,
Як бомж ці мядзьведзем
У дождж нібы смоўж без вады?
Яго сэрца не схрон,
Не заклён ці праклён,
Не шпіён, не гандон,
Парасон, і не сон.
На шмат дзён мо тады,
На шмат лун, не бяды,
У гальюн кінуць сэрца,
Бо яно як планктон
Кіслаты. Толькі б’ецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цікавілась лэдзі - Алесь Круткін