Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я стаю на скрыжаванні шляхоў

Я стаю на скрыжаванні шляхоў,
Што вядуць да гарызонтаў жыцця.
За спіной маёю вопыт вякоў,
А душою прагну я забыцця…

Дзе каханне – адыйшло ў нябыт,
Толькі з часам б’ецца сэрца цяжэй…
І магільны заімшэлы граніт
Прапануе вечнасць чорных начэй…

А калісьці прападаў да зары,
Мілаваўся ў васільковай расе!..
Сон прайшоў, і толькі клён на гары
Нагадае аб жытнёвай касе…

Я кахаў… І колькі мінула дзён…
Я чакаў цябе – ды старасць прыйшла…
Паміраю… І навошта праклён!
Толькі б ведаць, што шчаслівай была…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я стаю на скрыжаванні шляхоў - Канстанцін Крышталь