Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карагод

Ты мене закружыў у карагодзе…
Верагодных пачуццяў і мараў.
Я казала табе: можа годзе?
Але ты распаліў шмат пажараў.

Ты парай што рабіць,
Зразумей маю душу.
Можа сэрца забыць
Аб усим я прымушу?

Шчасця шмат не бывае,
Нават мне не кажы,
Але ўсё астывае
На апошняй мяжы.
________________

Часам кроплі кахання знікаюць бясследна…
Мы не ведаем як і калі іх знайсці.
Толькі ты паглядзі: мы жывем з табой бедна,
Бо не выбралі шлях, па якому ісці.

05.07.2017

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Карагод - Тамара Абрамчук