Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Арыстакратка

Лёс мяне сцежкамі радасці вёў,
Вёў да цябе на спатканне,
Ты – беларуска, ты – нашых краёў,
Арыстакратка кахання.

Гэтак кахаць ад цямна да відна,
Гэтак галубіць да рання
Можа ў знявераным свеце адна
Арыстакратка кахання.

Ты – як пасланніца светлага дня,
Поўная замілавання,
Ты недасяжная, як вышыня,
Арыстакратка кахання.

Панскага роду, натурай не мніх,
Я не хачу панавання,
Быць мне дазволь на паслугах тваіх,
Арыстакратка кахання.

Згодзен кіпець я ў пякельнай смале
I не прасіць ратавання,
Толькі б аднойчы сказала “але”
Арыстакратка кахання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Арыстакратка - Рыгор Барадулін