Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ажур

Я з пэўнай увагай глядзела,
Як хваля йшла праз усё цела,
Ажурны квет у вены склаўся,
Такі нідзе не сустракаўся.
У табе цяклі фарбы з крывёю.
Я бачыла цені настрою.
І вочы твае залівалі
Пяшчоту ў зрэнкі.

Намовіў ты мне – гэта шчасце –
Быць разам у свет і нянасце.
Я толькі табе хачу верыць,
Дазволь за табой крокі мерыць!
Дазволь ісці разам з табою
На роўных… крыху за спіною.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ажур - Лілі Заічы