Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паедзем дамоў на Пятра

Уладзіміру Крываносу Паедзем дамоў на Пятра, У Змітраўцы будзе кірмаш. Вясёлая ззяе зара. Цягнік не спазняецца наш. О, гэты жаданы Пятрок! Дзьмі ў чарку і рэж каўбасу. Апаў ужо, кажуць, лісток, А лета шчыруе ваўсю. Ад шчасця звініць галава. Шыбуем мы лесам старым. А недзе на ўсходзе – Масква, На захадзе – Лондан і Рым. Рвануў бы, здаецца, ў галоп, Ляцеў бы над светлай зямлёй. У цэнтры Азій, Еўроп Ёсць Змітраўка наша з табой. Не трэба любові вучыць, Бо ведаюць Ольса і Друць – Тут цёплая мова гучыць, Тут добрыя людзі жывуць. Вачамі бяссонных акон Тут вечнасць глядзіць (не міргне!), Тут кажуць: “Дзень добры, Лявон”. Іду я, і радасна мне, Што ў пляшцы – гарэлкі глыток, Што сонца вісіць над вярбой, Што заўтра наступіць Пятрок, Што мы беларусы з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паедзем дамоў на Пятра - Леанід Дайнека