Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стамбул

Мы з табой Стамбулам моцна загарэліся…
Кажуць, там Эўропа з Азіяй сустрэліся,
Але лёг між імі й раздзяліў Басфор.
Шле мінуўшчына сучаснасьці дакор:
Рэшткі велічы асманскай там і тут,
Топ Капы, палац султанскі, цень і цуд,
“Успамінаў горад”, так сцвяржаў Памук…
Караблёў марскіх даносіць вецер гук,
Мінарэтаў вежы неба працялі,
Белых чаек рэй лунае сярод іх.

Дух стамбульскі… як люстэрка – наш настрой.
Мабыць, вернемся яшчэ сюды з табой.
Места сховішчаў таемных і крыніц,
Ёсьць тут месца і для нашых таямніц.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стамбул - Зміцер Давыдзенка