Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзінота — сярод ружаў

Адзінота – сярод ружаў,
Сярод хмараў – забыццё;
Заблукалы йдзеш у сцюжу,
І кружляе вараннё.

Шматгалоссе у самоце,
Між усмешак – горкі дым.
Пад нагамі слоцце, слоцце,
Йдзеш, маўклівы пілігрым.

Растаптанае былое
Чорным зеллем наўздагон.
Несустрэтае святое –
Лёс куляе пад адхон.

Уначы скуголе вецер,
Сябра новы і стары.
Бляск упалае каметы
Шчэ ў вачах тваіх жывы.

І няхай наўкола мулка,
След ваўчыны і дрыгва.
Лепей так, чым тая вулка,
Ружа дзе Яе цвіла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзінота — сярод ружаў - Павел Гаспадыніч