Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Адзінота



Адзінота… Я сумую… Паглядаю ў вакно.
А за ім балюе восень, лісцем сцежкі замяло.
Колер жоўты і чырвоны сыпле з неба, нібы снег,
і здаецца прыпыняе час свой непаспешны бег.
А ўранку першы іней пабяліў вакол палі,
і ад подыха людскога хмаркі-воблачкі плылі,
і хавалі людзі рукі ў кішэні паліто
ды спяшаліся ўскочыць ў аўтобусаў нутро.
Дзень за днём адступіць восень, перадасць сусвет зіме.
Разам з ёю я таксама засумую па табе.
Але белы снег бясконцы замарозіць пачуццё,
жаль, што ты не адагрэеш сэрца сумнае маё.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзінота - Вольга Лойка