Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Спазнанне

Каханне памножанае на роспач – здрада.
Ці ведае восень, навошта фарбуе лісце?
Ідучы па заснежанай дарозе – рыфмуеш
сваё існаванне з чужым забыццём…
Клеіш размытыя фарбы адносін,
і зіме не хапае на шчокі грыму –
кожны дзень, бы Сусвету спазнанне
на паперы вершаванай прозай…

Фарба – хлуснёю размытая;
вершы – адчаем прасякнуты;
думкі – сумленнем распятыя –
спазнанне Сусвету памылковае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спазнанне - Антон Янкоўскі