Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вам пісьмы пісаць не буду

Вам пісьмы пісаць не буду –
Чытайце вершы мае.
На пісьмы не хопіць мужнасці
І часу так не стае.
У пісьмах больш афіцыйнасці,
А значыць, менш пачуцця,
У пісьмах баюся пільнасці,
Старонняга выкрыцця.
Відаць, на вяку адмерана
Каханне маё бядой,
На пісьмы не хопіць вернасці
Ў мяне, такой маладой.
А вершы лёгка складаюцца
У самы кароткі час,
А вершы ў свет дасылаюцца
Нібыта зусім не для вас.
Дык будзьце ж у строгай важнасці
Да шчырасці ласкавей.
Чакайце, чытайце ўважліва,
Як пісьмы, вершы мае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вам пісьмы пісаць не буду - Вера Вярба