Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ты адзінокі?

Ты адзінокі?
Усе такія.
І не палохае нікога
З бетону моцная падлога.

Сінее снег,
Бялеюць дахі,
Заціх уздых
І крылаў махі.

Зімова, брызава
У паветры,
І паступава-хітра
Метры
Акіне-кіне
За спіною.
Прачніся!
Хто разам з табою?

Спакой у пакоі.
Больш нікога.
За вокнамі
Адна дарога,
Другая, трэцяя.
Іх многа..

Ды толькі
Адчуваеш часам,
Што мала быць
З сабой сам на сам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты адзінокі? - Лілі Заічы