Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Міла мая

Mіла мая любоў майго сэрца
Заўсёды ў ім табе знойдзецца месца
У кветках палі за блакітнай ракою
Буду гуляць я там толькі з табою

Сонца з Нябёс працягне нам рукі
Сэрца напоўняць песенак гукі
Зноў адрадзіцца юнай Вясною
Мару я Мілая толькі з табою

Ты нарадзіш мне здаровенькіх дзетак
Мы створым Сям’ю як вянок з дзіўных кветак
Мір і Любоў у суседзі паклічам
і наваколле зменіць аблічча:

Хатка як церам у ёй мы з табою
Шчасце ствараем дружнай сям’ёю
Сад малады ў ім пчолкі на кветках
Крынічка пад івай пруд як люстэрка

А калі я у цяжкай працы стамлюся
То адпачыць да цябе прытулюся
Як крылы растуць у мяне за спіною
Я адчуваю толькі з табою

Згодным і ладным Жыццё наша будзе
Навокал шчаслівыя добрыя Людзі
Жыць і ствараць у Кахання Прасторы
Мару я Мілая толькі з табою

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Міла мая - Нікіта Цехановіч