Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Адбіваюся ў табе – ў крывым люстэрку

Адбіваюся ў табе – ў крывым люстэрку
Я глядзелася б, напэўна, больш прыгожай,
Так бярозку ў пень абрынуць можна,
Выклікаць і сум і паняверку.

Каб крынічка мне не расказала,
Каб вятрыска не шаптаў мне ноччу,
Што мне неба падарыла вочы,
Што бярозка стан падаравала,

Я б паверыла ў табе адлюстраванню,
Бо люстэрка з крывізной не маю.
Але больш крынічцы давяраю,
І вятрыску, што прарочыць нам спатканне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адбіваюся ў табе – ў крывым люстэрку - Вера Буланда