Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я чакала й верыла табе

А я чакала й верыла табе.
І уначы за нас малілась зорам.
А гэта – проста грушы на вярбе,
Сарваныя з ганьбою і пазорам.

А я табе усё сваё жыцьцё
Гатовая была аддаць задарам.
Каб разам акунуцца ў небыцьцё.
І захлынуцца хвалямі пажару…

А я была гатовая на ўсё.
Я верыла табе. І ўсё чакала.
А ты мяне адкінуў, як рызьзё.
І я рызьзём ля ног тваіх упала…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А я чакала й верыла табе - Паўлінка