Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Досыць

-Ты пацалуй мяне, мой мілы,
Бо нешта я засумавала,-
Жанчына любага прасіла,
Пяшчоты мужавай чакала,-

Пагавары са мной, каханы
І паглядзі ў мае вочы,
Я аднаму табе аддана.
А муж не слухае, не хоча:

-Я так стаміўся на рабоце!
На працы дзень, бы тая яма,
Нічога не было ў роце!
(На каўняры-памады пляма).

У вачах жанчыны не ўбачыў
Адчай і боль ад гэтай здрады.
-Не здагадалася.-адзначыў,
Закрыўшы пляму ад памады.

-Ты атдыхні і павячэрай,
Табе прысмакі гатавала.
-Ну трэба ж так аддана верыць!
І сапраўды, мяне чакала.

Калі аднойчы ён вярнуўся,
Прыгатаваўшы апраўданні,
Ніхто яму не адгукнуўся.
Была жанчына на спатканні…

…-Дзе зноў яна?!Мне не вядома!-
Ён раўнаваў, мацней злаваўся,-
І не спяшаецца дадому!
А месяц за акном смяяўся…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Досыць - Ірына Касянкова