Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я фільм глядзеў

Я фільм глядзеў.
Там – Спартака распялі.
Распялі ноччу,
калі ў Рыме спалі.
Вісіць Спартак,
канае на крыжы.
А ўнізе, каля ног яго, жанчына
ўзіраецца ўтрапёнымі вачыма.
“Спартак, Спартак…
Хоць слова мне скажы!”
У роспачы хапаецца за ногі.
“Спартак, Спартак…”
У зале плачуць многія.
Ды і ў мяне самога ў горле ком,
і сам слязіну я змахнўў тайком…
Спартак, Спартак!
Героі ўсіх эпох!
Ці не такі ваш лёс быў у фінале?
Як нехта моцна спаў,
вас распіналі,
вы ціха на крыжы сваім каналі,
і білася жанчына каля ног.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я фільм глядзеў - Анатоль Вярцінскі