Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ефрасiння

Жанчына стомленна прысела.
Лучына тухне, ледзь гарыць.
Яна ўсёж-такі паспела
Радзіме крыж свой падарыць.
Свой крыж нясла, сввае нягоды,
Прасіла Бога за людзей.
І нават ворагі да згоды
Пры ёй імкнуліся скарэй.
Бы лёгкай птушкай узлятае
Царква-Збавіцель над зямлёй,
Званамі ў душу пранікае
І растввараецца ў ёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ефрасiння - Ірына Касянкова