Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ

(17.05.1946-15.06.1993)

Нібы воран ляцеў над палямі,
Нібы воўк тут шукаў воўчы след,
Вершаванымі плакаў слязамі
Адзінокі, як неба, паэт,
У якога ёсць вецер і ціша,
У якога агонь і трава,
І сцяжына, якую калыша
Беларускае жыта…
Царква
Адзінока чакала паэта
І паэт, як малітва без слоў,
Праз маўчанне, нібы праз край свету
Да царквы і да нас не прыйшоў,
А застаўся, як неба над намі,
Як прад намі агонь і трава,
Дзе мы плачам паэта слязамі,
Дзе адвечнай слязою царква.

28–29.06.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ - Віктар Шніп