Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА

(1560 (?)-13.11. 1625)

Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт.
Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет,
У якім беларус мае права, каб жыць
І мець мову сваю, і ісці праз дажджы
І снягі да вялікага сонца, якім
Наш асвеціцца край, як Іерусалім,
І для ўсіх беларусаў ён будзе святы,
Бо ад Бога наш свет і ўсе мы ў ім браты.
А вайна-не ад Бога, вайна ад людзей,
У якіх няма Бога ў душы і нідзе
І ніколі не будзе, калі не любіць
Сіраціну бярозу, што ў полі шуміць,
У крынічнай вадзе заімшэлы валун,
І гучанне жалейкі, цымбалавых струн
Не любіць, не казаць анікому тых слоў,
У якіх, як у Храмах анёлы, любоў
Да зямлі, на якой нарадзіўся, памрэш.
І сляза закіпае ў табе і ўжо верш
На паперу кладзецца і папера жыве,
Нібы новая фрэска ў беларускай царкве…

15.06.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА - Віктар Шніп