Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ

(25.09.1895-8.12.1968)

Далёка Беларусь – і ўсё далёка,
Што сэрцу міла і душы было.
Па снезе скача за табой сарока,
Збіраючы ў слядах тваіх святло,
З якім прыехала ў Сібір за мужам,
Якога выслалі, бо любіць ён
Радзіму, над якой вароны кружаць,
Аж сонца пачарнела ад варон,
І кроў людская, як вада, ільецца.
Ды кроў людская – не вада, і ты
Любоў трымаеш, як агонь, у сэрцы,
Якую не загубяць халады
Ні душ варожых, ні сібірскіх зімаў.
Па снезе, як па воблаках, ідзеш.
Заходзіць сонца, свеціцца Радзіма,
Як сонца, што не згасне анідзе…

13.07.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ - Віктар Шніп