Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО

(2.01.1893– 4.06.1986)

Жыццё на чужыне, нібы– у палоне,
Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое
Халодна-далёкае, як нежывое,
У воблаках, нібы ў снягах, светла тоне,
Світае, нібы ва ўспамінах Айчына,
Якую ты любіш, якой ты жывеш.

І сніцца табе каля хаты рабіна
З лістотай счарнелай, як спалены верш,
Якога душа адляцела ў нябёсы
Іскрынкай тваёй адзінокай душы.

І пройдуць дажджы, і мінуцца марозы
І будуць чарнець на магілах крыжы
Паэтаў, якіх растралялі за тое,
Што сонца над намі ўсё ж не залатое,
А проста чырвонае, быццам бы кроў…

Пакуль ты жывеш, ты не прыдзеш дамоў
У ціхае Вішнева, дзе ўсё святое
І любае, блізкае і дарагое,
А будзеш здалёку глядзець на Айчыну
І сумныя вершы Айчыне пісаць
І плакаць ты будзеш, як плачуць жанчыны,
Калі ўжо не могуць нічога сказаць…

25.09.2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО - Віктар Шніп