Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА ЗМІТРАКА АСТАПЕНКІ

(27.11.1910- 1944(?))

За мову беларускую-турма,
Без мовы роднай чалавек-слабы.
Нібы агонь, сібірская зіма
Выпальвае ў людзях таўро “Рабы”.
А ты-не раб, не будзеш ім ніколі
Хоць катам і прызнаешся, што ты
Змагар за беларускасць і ў падполлі
Быў не адзін і з вамі дух святы
Таксама быў і ён цяпер таксама
З табой па снезе сунецца, як цень.
Заходзіць сонца-гэта ў хату мама
Пускае нанач спрацаваны дзень.
Яна адна, як і адна Радзіма,
Была і ёсць, і будзе назаўжды,
І аніякія ніколі зімы
Не знішчаць ні людзей, ні іх сады,
Дзе мова беларуская жывая,
Бо з мовай роднай чалавек, як Бог,
Які штохвілі белы свет стварае
І Беларусь, што ў сэрцы ты бярог…

15.07.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ЗМІТРАКА АСТАПЕНКІ - Віктар Шніп