Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да этнагенезу беларусаў

Што нам дзяліць?
I як у свет ісці –
I з ім усім па-людску падзяліцца?..
Травее важкі земляны насціл,
I корань з коранем расце счапіцца.

Уся зямля – адзін стары курган,
Куды сышліся нашых продкаў продкі.
Адна на ўсіх суровая чарга
Туды вядзе, і лік той некароткі.

Там недзе вечна сеюць і аруць –
Забытыя, знябытыя плямёны.
Мы назавём ім нашыя імёны,
I нас па хатах нанач разбяруць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да этнагенезу беларусаў - Люба Тарасюк