Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА СТЭФАНІІ СТАНЮТЫ

(13.05.1905-6.11. 2000)

Жыццё і сцэна, сцэна і жыццё
З’ядналіся, як рэкі ў акіяне,
У сэрцы, што праменіць пачуццём
Любові да зямлі, што нам не стане
Чужой ніколі, бо ў ёй наша кроў
І нашы косці ў ёй ляжаць таксама.
Выходзіш ты на сцэну, каб ізноў
Тэатар стаў нам беларускім Храмам,
Дзе з намі слова роднае жыве
І не знікае, як знікалі Храмы
Разбураныя ў чорнае траве
І вырасталі на іх месцы крамы.
І плачаш ты і слёзы, як агонь,
Нам нашую Айчыну асвятляюць,
Дзе сцэна, нібы Божая далонь,
Дзе ўсе на ёй жывуць і паміраюць.

24.10.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА СТЭФАНІІ СТАНЮТЫ - Віктар Шніп