Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА ПАЎЛА ШЭЙНА

(1826-14.08.1900)

Не ўзыдзе сонца-не пачнецца дзень.
Не сказанае слова памірае.
І ты па вёсках, як жабрак, ідзеш
І, нібы золата, штодня збіраеш
Паданні, казкі, у якіх наш край
Жыве і будзе жыць, як жыў стагоддзі.
Збіраеш песні. Не сумуй, збірай,
Няхай жывая песня ў сэрцы зойдзе
І застанецца ў нашае крыві,
Нібы агонь у прыску застаеца.
І хай з цябе хто хоча пасмяецца,
А ты збірай і так далей жыві,
Як беларускае жадае сэрца
Тваё пад небам беларускім гэтым,
Дзе холадна зімой і цёпла летам,
Дзе людзі светлыя, як свечкі ў Храме,
Што асвятляюць змрок і нашу памяць,
Дзе казкі, песні родныя жывуць
І дзень мінулы з будучым нітуюць,
Дзе беларусы плачуць і пяюць
І родны край, нібыта рай, шануюць,
Дзе ты няспешна, як жыццё, ідзеш,
Старыя казкі, песні і паданні,
Нібыта золата, нам раздаеш…

І сонца ўзыдзе й новы дзень настане.

10.04.2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ПАЎЛА ШЭЙНА - Віктар Шніп